Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

 Козік Таццяна Фёдараўна (11.02.1962, г. п. Хоцімск, Магілеўская вобл.), беларуская мастачка. Навучалася ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка Міністэрства асветы БССР (1973–1980). Выпускніца Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці, аддзялення «Мастацкае афармленне і мадэляванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1988). Пасля заканчэння вну працавала на Віцебскім камбінаце «Мастацтва». Творыць у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, бацік), акварэлі і дызайна жаночага адзення з лёну. Член Беларускага саюза мастакоў (2014).

Работы Таццяны Козік вызначаюцца паэтычнасцю, метафарычнасцю, сімвалізмам і нават загадкавасцю выяў у экспазіцыях тэкстыльных кампазіцый, глыбінным адчуваннем сваіх каранёў. Творы мастачкі – гэта не толькі спроба замацаваць ў нашым часе паэтыку і традыцыі беларускага ткацтва, але і адмысловае жаданне звярнуць увагу на магчымасці сучаснага тэкстылю. Сярод работ: «Крылы ператворацца ў карэнні» (1992), «Блакітны лісток з нябёс» (1996), «Птушыны рай», «Фэст восеньскага далучэння да таямніцы», «Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы» (1997), «Адчуць на сваіх крылах залатую цеплыню», «Дамінанта нетутэйшага святла» (1998), «Гняздо для птушкі радасці», «Цеплыня матуліных песень», «Эйфарыя разняволенага палёту» (2000), «Адбіткі бурштынавага святла», «Мелодыі Замкавай гары» (2009), «Пісьмёны ў паветры» (2010), «Выспа на карце маіх успамінаў», «Зорная выспа» (2014), «Малюнкі ў паветры» (2015), «Святочныя спевы продкаў» (2015), «Скарбы возера Нешчарда» (2015), «Час і прастора» (2016) і інш.

Творы знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі Полацкай карціннай галерэі, а таксама ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Ізраіля, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы.

 

ЛІТАРАТУРА

Беларускі габелен [Выяўленчы матэрыял] = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus ; уклад. Л. І. Пятруль. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 104–107, 305.

 

CПАСЫЛКІ

arrow Татьяна Козик (Полоцк)

arrow В Полоцке — «Птушыны рай» 

arrow Выставка Татьяны Козик открылась в галерее искусства на проспекте Независимости