Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Шчасная Надзея Іванаўна (12.09.1957, в. Іванаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. – 17.03.1997, г. Віцебск), беларуская мастачка. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1984). Пасля заканчэння вну працавала на Віцебскім дывановым камбінаце, фабрыцы мастацкіх вырабаў. З 1993 г. – выкладчык кафедры дызайну ВДТУ. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1986 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыла ў Віцебску.

Працавала пераважна ў станковай графіцы і габелене.

Асноўныя творы: лісты «Пункцірам», «Галасы», «Адзінота зоркі», «Акно ў начы», «Гэты сіні, сіні колер», «Анёл»; серыі «Калі плылі воблакі», «Ліст», «Ліхтар», «Чорнае і белае», «Гарадскія кветкі».

 

ЛІТАРАТУРА

1.Надежда Счастная // [Кафедра дизайна] / кураторы Н. Тарабуко, В. Васильев. — Витебск, 2001. — С. 42—43.

2.Надзея Шчасная // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 140. — На беларус. і англ. мовах.

3.Шчасная Надзея Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 636. — На беларус. і англ. мовах.