Біяграфія
Шчасная Надзея Іванаўна (12.09.1957, в. Іванаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. – 17.03.1997, г. Віцебск), беларуская мастачка. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1984). Пасля заканчэння вну працавала на Віцебскім дывановым камбінаце, фабрыцы мастацкіх вырабаў. З 1993 г. – выкладчык кафедры дызайну ВДТУ. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1986 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыла ў Віцебску.
Працавала пераважна ў станковай графіцы і габелене.
Асноўныя творы: лісты «Пункцірам», «Галасы», «Адзінота зоркі», «Акно ў начы», «Гэты сіні, сіні колер», «Анёл»; серыі «Калі плылі воблакі», «Ліст», «Ліхтар», «Чорнае і белае», «Гарадскія кветкі».
ЛІТАРАТУРА
1.Надежда Счастная // [Кафедра дизайна] / кураторы Н. Тарабуко, В. Васильев. — Витебск, 2001. — С. 42—43.
2.Надзея Шчасная // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 140. — На беларус. і англ. мовах.
3.Шчасная Надзея Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 636. — На беларус. і англ. мовах.