Біяграфія
Урублеўская Святлана Паўлаўна (07.05.1959, г. Бердзічаў Жытомірскай вобл., Украіна), беларуская мастачка. Скончыла Віжніцкае вучылішча прыкладнога мастацтва (1978), Віцебскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1983). З гэтага часу выкладае на кафедры дызайну ВДТУ, дацэнт. Аўтар шэрагу малюнкаў мэблевых тканін і эксклюзіўных вырабаў для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі: АВГП «Аршанскі ільнокамбінат», ВА «Вітэкс», Гродзенскага ВА «Хімвалакно». Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў галіне ручнога ткацтва і акварэлі. У ткацтве актыўна звяртаецца да традыцый народнай культуры, у прыватнасці, узорнага ткацтва. Для акварэляў характэрныя свабодны, экспрэсіўны стыль пісьма, стрыманая каляровая гама, выразная дынаміка кампазіцый.
Сярод станковых работ: «Зіма» (2002), «Кветкі на сонцы» (2007), «Касачы» (2007), «Бэз і цюльпаны» (2007), «Натурны клас» (2008), «Прыцягненне 2» (2009), серыя «Зімовы акварыум» (2009) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский М. Л. Врублевская Светлана Павловна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 280.
СПАСЫЛКІ
Врублевская Светлана Павловна на сайте «Кафедра дизайна»