Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Урублеўская Святлана Паўлаўна (07.05.1959, г. Бердзічаў Жытомірскай вобл., Украіна), беларуская мастачка. Скончыла Віжніцкае вучылішча прыкладнога мастацтва (1978), Віцебскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1983). З гэтага часу выкладае на кафедры дызайну ВДТУ, дацэнт. Аўтар шэрагу малюнкаў мэблевых тканін і эксклюзіўных вырабаў для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі: АВГП «Аршанскі ільнокамбінат», ВА «Вітэкс», Гродзенскага ВА «Хімвалакно». Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў галіне ручнога ткацтва і акварэлі. У ткацтве актыўна звяртаецца да традыцый народнай культуры, у прыватнасці, узорнага ткацтва. Для акварэляў характэрныя свабодны, экспрэсіўны стыль пісьма, стрыманая каляровая гама, выразная дынаміка кампазіцый.

Сярод станковых работ: «Зіма» (2002), «Кветкі на сонцы» (2007), «Касачы» (2007), «Бэз і цюльпаны» (2007), «Натурны клас» (2008), «Прыцягненне 2» (2009), серыя «Зімовы акварыум» (2009) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский М. Л. Врублевская Светлана Павловна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 280.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Врублевская Светлана Павловна на сайте «Кафедра дизайна»