Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Глебаў Аляксандр Міхайлавіч (11.04.1955, г. Гродна – 13.07.2008, г. Віцебск), беларускі фотамастак. Спецыяльнай адукацыі не атрымаў. У Віцебску жыў з 1961 г.

Працаваў у жанрах «ню», «арт-партрэта», фатаграфаваў гарадскія сюжэты, займаўся рэкламнай фатаграфіяй.

Сярод твораў: «Як весела ўдваіх» (1974), «Экстаз» (1976), «Атэлье» (1976), «Прытча пра ганарлівую прыгажуню» (1977), «Партрэт «Ля вакна» (1987), «Дзяўчына ў белым» (1987), «Шагалаўскі матыў» (2000), «Пакінутая нявеста» (2000), «Нявіннасць» (2000), серыі «Лета ў Пальмінцы» (пач. 1980-х), фотаздымкі, прысвечаныя старому Віцебску (1978–2006 ).

Работам мастака ўласцівыя плаўнасць, мяккасць контураў і сілуэтаў, прасторавая лёгкасць пластычна эфектных формаў. Важная роля ў пабудове вобраза ў партрэтах і кампазіцыях належыць кантрастам і супастаўленням, аксесуарам мадэляў.

А. Глебаў – прызёр шэрагу міжнародных конкурсаў фатаграфіі: VII Міжнароднага салона фатаграфіі «Venus» (Кракаў, Польшча), пражскага часопіса «Photo revue», конкурсу «INTERNATIONALER ZEISS-PRAKTICA (FOTOWETTBEWERS)» (1987), фотаконкурсу «FOTOKONKURS NSVL GO СССР» (Талін, Эстонія), уладальнік двух прызоў часопіса «Аўтапілот» (1997).

Актыўна супрацоўнічаў з фотаагенцтвамі «Трансглоб» (Гамбург, Германія), часопісамі «Савецкае фота» (СССР), «Pani», «Kobieta», «Cats», «Sukces», «Playboy» (Польшча), дзе публікаваліся яго фатаграфіі ў 1980—1990-я гг.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Глебов Александр Михайлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 302.