Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Шмерлінг Міхаіл Маркавіч (07.12.1946, г. Віцебск), беларускі фотамастак. Скончыў Мінскае паліграфічнае вучылішча (1967). Член Саюза журналістаў Беларусі (1976). Працаваў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (1969–1983), вытворчым аб'яднанні «Мастацтва» (1986–1991), рэдакцыі абласной газеты «Народнае слова» (1991–2007). Атрымаў першую прэмію на Усесаюзнай выставе «Фотаграфіка-71» (1971), медаль лаўрэата на міжнароднай выставе «Чалавек і Зямля» (г. Платэляй, Літва, 1973). Узнагароджаны ганаровымі дыпломамі фотасалонаў у Румыніі (1971, 1973), Англіі (1974).

Працуе ў розных жанрах мастацкай фатаграфіі.

Сярод твораў: «Браслаўскі матыў» (1982), «Мастак Ф. Гумен» (1985), «Народная артыстка СССР С. Станюта» (1990), «Вечар» (1991), «Актрыса Наталля Аладка» (1992), «Лятучка» (2000), «Мастак Г. Шутаў» (2001), «Афганцы» (2005); серыі «Стары Віцебск» (1971–1975), «Тэатр» (1975–1985), «Ветэраны. Месяц май» (1975–2007), «Мастакі» (2010) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Шмерлинг Михаил Маркович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 611—612.