Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Воранава Людміла Пятроўна (29.07.1944, г. Рубцоўск, Расія – 08.04.1997, г. Віцебск), беларускі графік. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1967). Член Беларускага саюза мастакоў (1975). Жыла ў Віцебску.

Працавала ў галіне акварэлі і пастэлі.

Створаны ёю фантастычна-казачны свет вобразаў навеяны літаратурнымі творамі ці ўласнымі ўяўленнямі, шматмернасць і вобразнасць якіх набліжаюць творы да традыцый сімвалізму .

Сярод твораў: «Марс. Зямляне» (1969), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт з дыняй» (1992), «Мёртвая птушка» (1993), «Чалавек і птушка» (1993), «Дзіўны свет» (1993), «Кентаўр» (1994), «Маска» (1994), «Адзінота ў небе» (1994), «Іншыя міры» (1995); серыі «Восень» (1975), «Джаконда» (1977), «Фантастыка» (1977), «Стары Віцебск» (1981), «Багі-прывіды» (1992), «Крылатыя» (1993) і інш.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Воранава Людміла Пятроўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 102. — На беларус. і англ. мовах.

2. Цыбульский М. Л. Воронова Людмила Петровна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 276.