Біяграфія
Воранава Людміла Пятроўна (29.07.1944, г. Рубцоўск, Расія – 08.04.1997, г. Віцебск), беларускі графік. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1967). Член Беларускага саюза мастакоў (1975). Жыла ў Віцебску.
Працавала ў галіне акварэлі і пастэлі.
Створаны ёю фантастычна-казачны свет вобразаў навеяны літаратурнымі творамі ці ўласнымі ўяўленнямі, шматмернасць і вобразнасць якіх набліжаюць творы да традыцый сімвалізму .
Сярод твораў: «Марс. Зямляне» (1969), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт з дыняй» (1992), «Мёртвая птушка» (1993), «Чалавек і птушка» (1993), «Дзіўны свет» (1993), «Кентаўр» (1994), «Маска» (1994), «Адзінота ў небе» (1994), «Іншыя міры» (1995); серыі «Восень» (1975), «Джаконда» (1977), «Фантастыка» (1977), «Стары Віцебск» (1981), «Багі-прывіды» (1992), «Крылатыя» (1993) і інш.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
ЛІТАРАТУРА
1. Воранава Людміла Пятроўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 102. — На беларус. і англ. мовах.
2. Цыбульский М. Л. Воронова Людмила Петровна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 276.