Біяграфія
Вальноў Уладзімір Мікалаевіч (29.08.1939, в. Гародна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі графік і жывапісец. Скончыў аддзяленне дызайну Харкаўскага мастацка-прамысловага інстытута (1971). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975. Член Беларускага саюза мастакоў (1979). Жыве ў Віцебску.
У творах закранае тэмы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, экалогіі, вайны, трагічнага лёсу вёскі, старажытнага Віцебска, хрысціянскай маралі, праблемы духоўнасці, клопату аб захаванні спадчыны.
Сярод работ: «Памяці партызана» (1975), «Вяртанне. Прысвячаецца бацьку» (1985), «Вяртанне анёла» (1994), «Супрэматычны дворык» (1999), «Вочы Хрыста, які пакутуе» (2000), «Засмучаная зямля» (2004), «Певень. Заклік» (2005), «Пластыка маёй зямлі» (2007); калажы «Хацелася б усіх назваць» (1996), «Малітвы нашых бацькоў» (1999); серыя літаграфій «Мой горад» (1981), серыя пастэляў «Горад майго дзяцінства» (1982), «Мёртвая вёска» (1991–92), трыпціхі «Сцёртыя рысы твару» (1985), «Стары горад» (1991); інсталяцыі «Сям'я. Распяты» (1996), «Памяць. Халакост» (2005), «Прысвячэнне маці» (2006) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Вольнов Владимир Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 274—275.
СПАСЫЛКІ
Владимир Вольнов. «Знаки души»
Вольнов Владимир Николаевич в художественной галерее «Беларт»
Выставка в Художественном музее. Владимир Вольнов. «Знаки Души»
Выставка художника Владимира Вольнова «Пепел в небо»
«Знаки души» Владимира Вольнова
Юбилейная выставка витебского художника Владимира Вольнова