Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Вітко Уладзімір Ільіч (10.05.1933, в Грэск Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 07.04.2020, в. Гольчычы Слуцкага р-на Мінскай вобл.), беларускі мастак. У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў мастаком на віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы «КІМ» (1961–64), на шаўковым камбінаце (1964–68), з 1968 на камбінаце «Мастацтва». У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1964. Удзельнік Другога міжнароднага Шагалаўскага пленэру (1997), пленэру, прысвечанага П. М. Машэраву (1999). Член Саюза мастакоў СССР (1975). Жыў у Віцебску.

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пейзажа і партрэта.
Сярод твораў: маляўнічыя «Ускраіна Віцебска» (1965), «Партызанскі курган» (1972), «На полацкай зямлі» (1977), «Азёрны край» (1984), «Стары Віцебск» (1985), «Вобраз маці» (1992), «Дрэвы» (2003), «Браты па розуму» (2007), «В. Быкаву прысвячаецца» (2007), «Вароны» (2008); акварэлі «Восень» (1968), «Пейзаж» (1981) і інш.

Цэнтральнае месца ў творчасці мастака займаюць асацыятыўныя вобразы, сімвалічна-алегарычныя канструкцыі, увасобленыя ў простых і лаканічных, пластычна цякучых і дэкаратыўна маляўнічых формах.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Витко Владимир Ильич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 259.

 

CПАСЫЛКІ

arrow Баранковская С. Владимир Витко молод и в восемдесят Витко Владимир Ильич на сайте «Витебская энциклопедия»

arrow Вітко Уладзімір Ільіч на сайце «Наследие Слуцкого края»

arrow К 80-летию со дня рождения Владимира Витко: материалы сайта «Gorod.Vitebsk.by»

arrowСоловьева Н. Это солнце пишет мои картины