Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Гавазюк Уладзімір Іванавіч (12.10.1954, г. Адэса, Украіна), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1974), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1982). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1978. Член Беларускага cаюза мастакоў (1993). Жыве ў Наваполацку.

Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (мазаіка, вітраж, роспісы).

Асноўныя творы: роспісы ў бібліятэцы імя У. Маякоўскага, "Рытмы горада" ў кафэ вучылішча № 89, "Знакамітыя гуманісты і асветнікі Полаччыны", "Поры года"; вітражы "Казкі лесу", "Адлюстраванне" ў політэхнічным інстытуце (усе ў г. Наваполацку); акварэльны трыпціх "Зоркі падаюць" і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гавазюк Уладзімір Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 147. — На беларус. і англ. мовах.