Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы Ф. Ф. Гумена

 

Творчасць Ф. Ф. Гумена – унікальная з'ява ў беларускім і сусветным жывапісе сучаснасці, якая не згубіцца сярод іншых выдатных імёнаў мінулага і будучыні.

Фелікс Фёдаравіч Гумен – удзельнік мастацкіх выстаў і пленэраў: I Усесаюзнага пленэру акварэлі (Дом творчасці і адпачынку, г. Седнеў (Украіна, 1966 г.); усесаюзнага пленэру акварэлістаў «Па Волзе і Каспіі» (1967 г .); усесаюзнага пленэру «Зямля і людзі» (1983 г.); рэспубліканскага пленэру, прысвечанага памяці І. Хруцкага, у г. п. Ушачы (1999 г.); пленэру віцебскіх мастакоў, прысвечанага юбілею Мазырскага нафтаперагоннага завода (2000 г.); персанальнага пленэру «Па Германіі акварэльнай», арганізаванага фармацэўтычнай фірмай «Баер» гарадоў Кёльн і Дормаген (2000 г.).

Дзейнасць мастака адзначана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, медалём за заслугі ў выяўленчым мастацтве, гарадской прэміяй «Сузор'е муз», шматлікімі граматамі.

 

 

Міжнародныя

1965

– I Усесаюзная выстава акварэлі, г. Масква;
– выстава беларускіх мастакоў «Парыж, Марсэль».

 

1967

– справаздачная выстава зборнай групы акварэлістаў СССР пад назвай «Па Волзе і Каспіі», г. Баку (Азербайджан).

 

1968

– занальная выстава «50 гадоў СССР» (Беларусь, Украіна, Малдова, г. Масква).

 

1969

– выстава «Дні культуры Беларусі», г. Ульянаўск.

 

1972

– III Усесаюзная выстава акварэлі, г. Масква.

 

1997

– выстава суполкі «Віцебская акварэль» (гарадская галерэя), г. Вецлар (Германія);
– 37-я Міжнародная выстава, г. Франкфурт-на-Майне (Германія).

 

1998

– 38-я Міжнародная выстава, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Хам (Германія).

 

1999

– 39-я Міжнародная выстава, г. Франкфурт-на-Майне (Германія).

 

 

Рэспубліканскія

1966

– I Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава твораў мастакоў Віцебскай вобласці, г. Мінск.

 

1968

– рэспубліканская выстава «50 гадоў БССР і КПБ», г. Мінск.

 

1969

– II Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

 

1971

– рэспубліканская выстава «50 гадоў ЛКСМБ», г. Мінск.

 

1972

– III Рэспубліканская выстава маладых мастакоў, г. Мінск;
– III Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

 

1975

– рэспубліканская выстава «Беларусь сацыялістычная», г. Мінск.

 

1986

– рэспубліканская выстава акварэлі, г. Полацк;
– рэспубліканская выстава «У краі блакітных азёр», г. Віцебск.

 

1997

– рэспубліканская выстава «Акварэльная сябрына», г. Віцебск.

 

 

Абласныя

1970

– выстава мастакоў Віцебскай вобласці «50 гадоў камсамола Беларусі», г. Мінск.

 

1971

– II Абласная выстава акварэлі, г. Віцебск.

 

1983

– абласная выстава акварэлі, г. Віцебск.

 

 

Групавыя і персанальныя

1972

– персанальная выстава, г. Віцебск.

 

1978

– персанальная выстава, г. Віцебск.

 

1980

– групавая выстава акварэлі і скульптуры «Гумен Ф., Гвоздзікаў А.».

 

1985

– групавая выстава акварэлі і малюнка «Гумен Ф., Шапо В.», г. Полацк.

 

1986

– персанальная выстава, г. Полацк.

 

1989

– выстава віцебскіх мастакоў, г. Смаленск.

 

1991

– персанальная юбілейная выстава да 50-годдзя з дня нараджэння;
– выстава віцебскіх мастакоў, г. Пскоў.

 

1994

– выстава «75 гадоў Віцебскай мастацкай школе», г. Віцебск.

 

1995

– персанальная выстава, г. Бабруйск;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Віцебск, г. Ліда, г. Гарадок, г. Полацк, г. п. Ушачы;
– выстава да адкрыцця галерэі суполкі «Віцебская акварэль» (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

1996

– персанальная выстава, г. Гродна;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль» на «Славянскім базары», г. Віцебск;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Мінск, г. Бабруйск;
– персанальная выстава да 55-годдзя з дня нараджэння.

 

1997

– персанальная выстава ў Мастацкай школе № 1, г. Віцебск;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль» (Нацыянальны мастацкі музей), г. Мінск.

 

1998

– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Пскоў;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль» на «Славянскім базары», г. Віцебск;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Ліда;
– персанальная выстава, г. Эрынгсхаўзен (Германія);
– персанальная выстава (прыватная галерэя Рэмеле), г. Гісен (Германія);
– персанальная выстава «Па Германіі акварэльнай», г. Віцебск.

 

1999

– персанальная выстава «Па Германіі акварэльнай», г. Полацк;
– персанальная выстава акварэлі, г. Мазыр;
– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Ліда, г. Віцебск, г. Мазыр, г. Нароўля;
– персанальная выстава (прыватная галерэя Бунтэ), г. Гісен (Германія);
– выстава «40 гадоў МГФ Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава», г. Віцебск.

 

2000

– справаздачная выстава па пленэры суполкі «Віцебская акварэль», г. Мазыр;
– персанальная выстава «Neue Aguarelle» (прыватная галерэя Рэмеле), г. Гісен (Германія).

 

2001

– персанальная выстава да 60-годдзя з дня нараджэння, г. Віцебск;
– персанальная выстава (Грамадскі цэнтр фірмы «Баер»), г. Дормаген (Германія);
– персанальная выстава («Tennishclub» Bayer), г. Дормаген (Германія).

 

2002–2003

– персанальная выстава (Calerie im Rathaus), Linden (Германія).

 

2003

– персанальная выстава «Віцебск, Гумен, акварэль» (Мастацкі музей), г. Віцебск (100 твораў аўтар падарыў Мастацкаму музею г. Віцебска).

 

2005

– персанальная выстава «Віцебск, Гумен, акварэль» (Мастацкая галерэя), г. Мінск.

 

2006

– персанальная рэтраспектыўная выстава з фондаў Віцебскага мастацкага музея, г. Віцебск;
– персанальная выстава (зала дзіцячай мастацкай школы № 1), г. Віцебск.

 

2008

– персанальная выстава (зала Музея-сядзібы І. Я. Рэпіна), г. Віцебск;
– персанальная выстава (прыватная галерэя «Lust AUF KUNST»), г. Рэбург-Локум (Германія).

 

2009

– персанальная выстава «Natur im Jahreslauf» (гарадскі музей), г. Нінбург (Германія);
– персанальная выстава «Новыя акварэлі» (выставачная зала Ф. Гумена ў Мастацкім музеі), г. Віцебск.

 

2010

– персанальная выстава (Мастацкая галерэя), г. Полацк.

 

2011

– персанальная юбілейная выстава (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2012

– персанальная выстава «Майстар і вучні», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння (Нацыянальны мастацкі музей), г. Мінск.

 

2013

– зменныя персанальныя выставы (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2014

– персанальная выстава «Новыя акварэлі ў фармаце ‟Квадрат"» (Мастацкі музей), г. Мінск;
– персанальная выстава «Памяць лета, якое адыходзіць» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Паэзія акварэлі» (Мастацкі музей), г. Брэст.

 

2015

– персанальная выстава «З любоўю, мірам і радасцю» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Сакавіцкія акварэлі» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Арт-партрэт» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Дарожныя ўспаміны» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Новыя акварэлі ў фармаце "Квадрат"» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Памяць» (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2016

– персанальная выстава «Зіма-2016» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «З любоўю, мірам і радасцю» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная юбілейная выстава «Берагі», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

 

Адкрыццё персанальнай выставы акварэлі Ф. Гумена. Віцебскі абласны мастацкі музей, 2011 год
На адкрыцці персанальнай выставы акварэлі Ф. Гумена. Віцебскі абласны мастацкі музей, 2011 год
На юбілейнай вечарыне Фелікса Гумена. Віцебская абласная бібліятэка, 2011 год
Удзельнікі юбілейнай вечарыны  Фелікса Гумена. Віцебская абласная бібліятэка, 2011 год
Юбілейную выставу акварэлі Ф. Гумена адкрывае дырэктар Мастацкага музея В. І. Акуневіч, г. Віцебск. Мастацкі музей. 2016 год. Фота з сайта gumen.by
Фелікса Фёдаравіча віншуе дырэктар культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кольца Віцебска “Дзвіна”»  В. Ф. Кібісаў, г. Віцебск. Мастацкі музей. 2016 год. Фота з сайта gumen.by
Віншаванне юбіляру ад А. А. Марчанка  і яе вучаніцы. г. Віцебск. Мастацкі музей. 2016 год. Фота з сайта gumen.by
Фелікса Фёдаравіча віншуе дэкан МГФ ВДУ імя П. М. Машэрава Ю. П. Бежанар,  г. Віцебск. Мастацкі музей. 2016 год. Фота з сайта gumen.by