Выставы
Мастацкія выставы Ф. Ф. Гумена
Творчасць Ф. Ф. Гумена – унікальная з'ява ў беларускім і сусветным жывапісе сучаснасці, якая не згубіцца сярод іншых выдатных імёнаў мінулага і будучыні.
Фелікс Фёдаравіч Гумен – удзельнік мастацкіх выстаў і пленэраў: I Усесаюзнага пленэру акварэлі (Дом творчасці і адпачынку, г. Седнеў (Украіна, 1966 г.); усесаюзнага пленэру акварэлістаў «Па Волзе і Каспіі» (1967 г .); усесаюзнага пленэру «Зямля і людзі» (1983 г.); рэспубліканскага пленэру, прысвечанага памяці І. Хруцкага, у г. п. Ушачы (1999 г.); пленэру віцебскіх мастакоў, прысвечанага юбілею Мазырскага нафтаперагоннага завода (2000 г.); персанальнага пленэру «Па Германіі акварэльнай», арганізаванага фармацэўтычнай фірмай «Баер» гарадоў Кёльн і Дормаген (2000 г.).
Дзейнасць мастака адзначана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, медалём за заслугі ў выяўленчым мастацтве, гарадской прэміяй «Сузор'е муз», шматлікімі граматамі.
Міжнародныя |
|
1965 |
– I Усесаюзная выстава акварэлі, г. Масква;
|
1967 |
– справаздачная выстава зборнай групы акварэлістаў СССР пад назвай «Па Волзе і Каспіі», г. Баку (Азербайджан).
|
1968 |
– занальная выстава «50 гадоў СССР» (Беларусь, Украіна, Малдова, г. Масква).
|
1969 |
– выстава «Дні культуры Беларусі», г. Ульянаўск.
|
1972 |
– III Усесаюзная выстава акварэлі, г. Масква.
|
1997 |
– выстава суполкі «Віцебская акварэль» (гарадская галерэя), г. Вецлар (Германія);
|
1998 |
– 38-я Міжнародная выстава, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
|
1999 |
– 39-я Міжнародная выстава, г. Франкфурт-на-Майне (Германія).
|
Рэспубліканскія |
|
1966 |
– I Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск;
|
1968 |
– рэспубліканская выстава «50 гадоў БССР і КПБ», г. Мінск.
|
1969 |
– II Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.
|
1971 |
– рэспубліканская выстава «50 гадоў ЛКСМБ», г. Мінск.
|
1972 |
– III Рэспубліканская выстава маладых мастакоў, г. Мінск;
|
1975 |
– рэспубліканская выстава «Беларусь сацыялістычная», г. Мінск.
|
1986 |
– рэспубліканская выстава акварэлі, г. Полацк;
|
1997 |
– рэспубліканская выстава «Акварэльная сябрына», г. Віцебск.
|
Абласныя |
|
1970 |
– выстава мастакоў Віцебскай вобласці «50 гадоў камсамола Беларусі», г. Мінск.
|
1971 |
– II Абласная выстава акварэлі, г. Віцебск.
|
1983 |
– абласная выстава акварэлі, г. Віцебск.
|
Групавыя і персанальныя |
|
1972 |
– персанальная выстава, г. Віцебск.
|
1978 |
– персанальная выстава, г. Віцебск.
|
1980 |
– групавая выстава акварэлі і скульптуры «Гумен Ф., Гвоздзікаў А.».
|
1985 |
– групавая выстава акварэлі і малюнка «Гумен Ф., Шапо В.», г. Полацк.
|
1986 |
– персанальная выстава, г. Полацк.
|
1989 |
– выстава віцебскіх мастакоў, г. Смаленск.
|
1991 |
– персанальная юбілейная выстава да 50-годдзя з дня нараджэння;
|
1994 |
– выстава «75 гадоў Віцебскай мастацкай школе», г. Віцебск.
|
1995 |
– персанальная выстава, г. Бабруйск;
|
1996 |
– персанальная выстава, г. Гродна;
|
1997 |
– персанальная выстава ў Мастацкай школе № 1, г. Віцебск;
|
1998 |
– выстава суполкі «Віцебская акварэль», г. Пскоў;
|
1999 |
– персанальная выстава «Па Германіі акварэльнай», г. Полацк;
|
2000 |
– справаздачная выстава па пленэры суполкі «Віцебская акварэль», г. Мазыр;
|
2001 |
– персанальная выстава да 60-годдзя з дня нараджэння, г. Віцебск;
|
2002–2003 |
– персанальная выстава (Calerie im Rathaus), Linden (Германія).
|
2003 |
– персанальная выстава «Віцебск, Гумен, акварэль» (Мастацкі музей), г. Віцебск (100 твораў аўтар падарыў Мастацкаму музею г. Віцебска).
|
2005 |
– персанальная выстава «Віцебск, Гумен, акварэль» (Мастацкая галерэя), г. Мінск.
|
2006 |
– персанальная рэтраспектыўная выстава з фондаў Віцебскага мастацкага музея, г. Віцебск;
|
2008 |
– персанальная выстава (зала Музея-сядзібы І. Я. Рэпіна), г. Віцебск;
|
2009 |
– персанальная выстава «Natur im Jahreslauf» (гарадскі музей), г. Нінбург (Германія);
|
2010 |
– персанальная выстава (Мастацкая галерэя), г. Полацк.
|
2011 |
– персанальная юбілейная выстава (Мастацкі музей), г. Віцебск.
|
2012 |
– персанальная выстава «Майстар і вучні», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння (Нацыянальны мастацкі музей), г. Мінск.
|
2013 |
– зменныя персанальныя выставы (Мастацкі музей), г. Віцебск.
|
2014 |
– персанальная выстава «Новыя акварэлі ў фармаце ‟Квадрат"» (Мастацкі музей), г. Мінск;
|
2015 |
– персанальная выстава «З любоўю, мірам і радасцю» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
|
2016 |
– персанальная выстава «Зіма-2016» (Мастацкі музей), г. Віцебск; |
2017 |
– выстава «Ля вытокаў», прысвечаная 65-годдзю ВАА «Беларускі саюз мастакоў» (Віцебскі мастацкі музей); |
2019 |
– персанальная выстава «Пад знакам бясконцасці», прысвечаная 60-годдзю мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (выставачная зала мастацка-графічнага факультэта ВДУ). |
2020 |
– персанальная выстава «На касмічных хвалях» (Віцебскі мастацкі музей); |
2021 |
– персанальная выстава «Віцебская акварэль» (Віцебскі мастацкі музей); |
2022 |
– персанальная юбілейная выстава «Адраджэнне», прысвечаная 80-годдзю мастака (Віцебскі мастацкі музей); |
2023 |
– выстава-прэзентацыя Віцебскага абласнога краязнаўчага музея «Віцебскі мастак» (жывапіс, графіка, скульптура) (Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі), г. Масква (Расія); |