Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Юрый Панцеляймонавіч Зуеў – мастак шырокага творчага дыяпазону, які валодае тэхнікай манументальнага і станковага жывапісу, скульптуры, архітэктуры, графікі.
Да сферы яго творчай дзейнасці адносіцца таксама 15-гадовая праца на пасадзе галоўнага мастака г. Кірава (1968–1978) і г. Віцебска (1980–1986). Паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам адбывалася работа па афармленні гарадоў, шматлікіх святаў, выстаў, інтэр'ераў.
Член Саюза мастакоў СССР з 1986 года. Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. Лаўрэат міжнародных мастацкіх выстаў і конкурсаў.

 

Мастацкія выставы Ю. П. Зуева 

 

Міжнародныя выставы

1968

– сусветная выстава рыбнай прамысловасці (распрацоўка экспазіцыі выставачнага павільёна СССР), г. Ленінград (СССР).

1970

– выстава ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай «Дваццаціпяцігоддзе з дня заснавання вучылішча», г. Ленінград (СССР).

1978

– рэтраспектыўная выстава дыпломных работ студэнтаў мастацкіх ВНУ, г. Масква (СССР).

1979

– выстава «Мастакі-манументалісты Расіі», г. Сочы (СССР).

1980

– выставы савецкага манументальнага мастацтва ў Швецыі, Даніі, Чэхаславакіі, на Кубе.

1980–1986

– групавыя выставы віцебскіх мастакоў у Польшчы, Германіі.

1987 – выстава, г. Зялёна Гура (ПНР);
– выстава, г. Франкфурт-на-Одэры (ГДР);
– выстава «150-годдзе А. С. Пушкіна», г. Масква (СССР).

1989 – міжнародная выстава, г. Смаленск (СССР).

1995 – міжнародная выстава «50-годдзе Перамогі», г. Масква (Расія);
– выстава фестывалю «WHITE ART FESTIVAL», г. Мінск (Беларусь)..

2003–2004 ˜– мастацкія выставы «Палітра Віцебска», «Дні Беларусі ў Маскве», г. Масква (Расія).

Рэспубліканскія выставы

1980–1986

– групавыя выставы віцебскіх мастакоў у г. Мінску, г. Полацку, г. Смаленску.

1985

– рэспубліканская мастацкая выстава «40 год Вялікай Перамогі», г. Мінск.

1987

– рэспубліканская выстава «У краі блакітных азёр», г. Полацк.

1988

– рэспубліканская выстава, прысвечаная 70-годдзю Беларусі.

1998

– выстава, прысвечаная 80-годдзю Беларусі, г. Мінск..
2000

– выстава «Віцебскія мастакі ў Мінску», г. Мінск.
2001

– выстава «Хрысціянскі свет. III тысячагоддзе», г. Мінск.

Гарадскія выставы

 

1998 – выстава, прысвечаная 80-годдзю Беларусі, г. Віцебск.

2001

– выстава «Хрысціянскі свет. III тысячагоддзе», г. Віцебск;
– выстава нацюрморта, г. Віцебск;
– выстава «Віцебскія мастакі», г. Смаленск (Расія).


2002–2003 – выстава, прысвечаная Дню інвалідаў, г. Віцебск;
– мастацкія выставы «Славянскі базар», «Вясна», «Восень», г. Віцебск.

2004 – мастацкая выстава РЭТРА «Мастакі 60–70-х», г. Віцебск.

2011 – выстава «Мастакі Віцебска канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя», г. Віцебск;
– выстава «Віцебскія мастакі ў Смаленску», г. Смаленск (Расія).

2012 – выстава «Дар цудоўны, дар бясцэнны» работ, што былі падораныя Віцебскаму мастацкаму музею, г. Віцебск.

Персанальныя выставы

1957–1962

– персанальная справаздачная выстава «Па Байкале», г. Іркуцк.

1966

– персанальная справаздачная выстава «Кіжы» (Карэльская Аўтаномная ССР)..

1977–1978

– персанальная выстава ў рэдакцыі газеты «Сацыялістычная індустрыя», г. Масква.

1980

– персанальная выстава, г. Віцебск;
– персанальная выстава, г. Мінск.


1984

– персанальныя юбілейныя выставы, прысвечаныя 50-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск, г. Мінск

1994

– персанальная выстава «Па Каўказе», г. Сочы;
– персанальная выстава, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск.
 
1996
– персанальная выстава, г. Наваполацк.

1999
– персанальная выстава, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск.

2004 – персанальныя юбілейныя выставы, прысвечаныя 70-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск, г. Мінск.

2012 – персанальная выстава «Мастак і час», г. Віцебск.

2014 – персанальная юбілейная выстава да 80-годдзя з дня нараджэння, г. Віцебск.

Конкурсы і праекты

1963

– удзел у конкурсе на манументальнае афармленне фасада будынка Белаярскай АЭС імя Курчатава (прызавое месца).

1964–1966

– выкананне першага значнага (300 кв. м.) манументальнага роспісу ў тэхніцы зграфіта «Навука» на фасадзе будынка філіяла Іркуцкага політэхнічнага інстытута на плошчы імя Мендзялеева ў г. Усолле-Сібірскае Іркуцкай вобласці.
1967

– выкананне праекта для мытні на расійска-фінскай мяжы. Збудаванне было ўзнагароджана дыпломам II ступені на аглядзе-конкурсе, які праводзіўся Дзяржбудам РСФСР.

1972

– удзел у міжнароднай выставе ў Італіі з праектам архітэктурна-мастацкага рашэння «Зарэчны парк».

1974

– работа над конкурсным праектам музея гісторыі Кірава (I месца), г. Кіраў;
– работа над конкурсным праектам помніка «600-годдзе г. Кірава» разам з архітэктарам В. Зянкіным (I месца), г. Кіраў.


1987

– удзел у конкурсе на праект помніка М. Шагалу (сумесна з архітэктарам Ю. Вялічкам) – ІІІ месца, г. Віцебск.

2004 – удзел у распрацоўцы памятнага знака да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Віншаванне юбіляра. Л. Аленская, С. Баранкоўская, А. Гвоздзікаў. Віцебскі мастацкі музей. 2014 год. Фота з сайта vkurier.by
Адкрыццё персанальнай выставы Ю. Зуева, прымеркаванай да 80-годдзя з дня нараджэння мастака. Віцебскі мастацкі музей. 2014 год. Фота з сайта vkurier.by
На выставе Ю. Зуева. Віцебскі мастацкі музей. 2014 год. Фота з сайта vkurier.by
Удзельнікі выставы Ю. Зуева. Віцебскі мастацкі музей. 2014 год. Фота з сайта vkurier.by