Выставы
Юрый Панцеляймонавіч Зуеў – мастак шырокага творчага дыяпазону, які валодае тэхнікай манументальнага і станковага жывапісу, скульптуры, архітэктуры, графікі.
Да сферы яго творчай дзейнасці адносіцца таксама 15-гадовая праца на пасадзе галоўнага мастака г. Кірава (1968–1978) і г. Віцебска (1980–1986). Паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам адбывалася работа па афармленні гарадоў, шматлікіх святаў, выстаў, інтэр'ераў.
Член Саюза мастакоў СССР з 1986 года. Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. Лаўрэат міжнародных мастацкіх выстаў і конкурсаў.
Мастацкія выставы Ю. П. Зуева
Міжнародныя выставы
1968 |
– сусветная выстава рыбнай прамысловасці (распрацоўка экспазіцыі выставачнага павільёна СССР), г. Ленінград (СССР). |
1970 |
– выстава ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай «Дваццаціпяцігоддзе з дня заснавання вучылішча», г. Ленінград (СССР). |
1978 |
– рэтраспектыўная выстава дыпломных работ студэнтаў мастацкіх ВНУ, г. Масква (СССР). |
1979 |
– выстава «Мастакі-манументалісты Расіі», г. Сочы (СССР). |
1980 |
– выставы савецкага манументальнага мастацтва ў Швецыі, Даніі, Чэхаславакіі, на Кубе. |
1980–1986 |
– групавыя выставы віцебскіх мастакоў у Польшчы, Германіі. |
1987 | – выстава, г. Зялёна Гура (ПНР); – выстава, г. Франкфурт-на-Одэры (ГДР); – выстава «150-годдзе А. С. Пушкіна», г. Масква (СССР). |
1989 | – міжнародная выстава, г. Смаленск (СССР). |
1995 | – міжнародная выстава «50-годдзе Перамогі», г. Масква (Расія); – выстава фестывалю «WHITE ART FESTIVAL», г. Мінск (Беларусь).. |
2003–2004 | – мастацкія выставы «Палітра Віцебска», «Дні Беларусі ў Маскве», г. Масква (Расія). |
Рэспубліканскія выставы
1980–1986 |
– групавыя выставы віцебскіх мастакоў у г. Мінску, г. Полацку, г. Смаленску. |
1985 |
– рэспубліканская мастацкая выстава «40 год Вялікай Перамогі», г. Мінск. |
1987 |
– рэспубліканская выстава «У краі блакітных азёр», г. Полацк. |
1988 |
– рэспубліканская выстава, прысвечаная 70-годдзю Беларусі. |
1998 |
– выстава, прысвечаная 80-годдзю Беларусі, г. Мінск.. |
2000 |
– выстава «Віцебскія мастакі ў Мінску», г. Мінск. |
2001 |
– выстава «Хрысціянскі свет. III тысячагоддзе», г. Мінск. |
Гарадскія выставы
1998 | – выстава, прысвечаная 80-годдзю Беларусі, г. Віцебск. |
2001 |
– выстава «Хрысціянскі свет. III тысячагоддзе», г. Віцебск; – выстава нацюрморта, г. Віцебск; – выстава «Віцебскія мастакі», г. Смаленск (Расія). |
2002–2003 | – выстава, прысвечаная Дню інвалідаў, г. Віцебск; – мастацкія выставы «Славянскі базар», «Вясна», «Восень», г. Віцебск. |
2004 | – мастацкая выстава РЭТРА «Мастакі 60–70-х», г. Віцебск. |
2011 | – выстава «Мастакі Віцебска канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя», г. Віцебск; – выстава «Віцебскія мастакі ў Смаленску», г. Смаленск (Расія). |
2012 | – выстава «Дар цудоўны, дар бясцэнны» работ, што былі падораныя Віцебскаму мастацкаму музею, г. Віцебск. |
Персанальныя выставы
1957–1962 |
– персанальная справаздачная выстава «Па Байкале», г. Іркуцк. |
1966 |
– персанальная справаздачная выстава «Кіжы» (Карэльская Аўтаномная ССР).. |
1977–1978 |
– персанальная выстава ў рэдакцыі газеты «Сацыялістычная індустрыя», г. Масква. |
1980 |
– персанальная выстава, г. Віцебск; – персанальная выстава, г. Мінск. |
1984 |
– персанальныя юбілейныя выставы, прысвечаныя 50-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск, г. Мінск |
1994 |
– персанальная выстава «Па Каўказе», г. Сочы;
– персанальная выстава, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск. |
1996 |
– персанальная выстава, г. Наваполацк.
|
1999 |
– персанальная выстава, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск.
|
2004 | – персанальныя юбілейныя выставы, прысвечаныя 70-годдзю з дня нараджэння, г. Віцебск, г. Мінск. |
2012 | – персанальная выстава «Мастак і час», г. Віцебск. |
2014 | – персанальная юбілейная выстава да 80-годдзя з дня нараджэння, г. Віцебск. |
Конкурсы і праекты
1963 |
– удзел у конкурсе на манументальнае афармленне фасада будынка Белаярскай АЭС імя Курчатава (прызавое месца). |
1964–1966 |
– выкананне першага значнага (300 кв. м.) манументальнага роспісу ў тэхніцы зграфіта «Навука» на фасадзе будынка філіяла Іркуцкага політэхнічнага інстытута на плошчы імя Мендзялеева ў г. Усолле-Сібірскае Іркуцкай вобласці. |
1967 |
– выкананне праекта для мытні на расійска-фінскай мяжы. Збудаванне было ўзнагароджана дыпломам II ступені на аглядзе-конкурсе, які праводзіўся Дзяржбудам РСФСР. |
1972 |
– удзел у міжнароднай выставе ў Італіі з праектам архітэктурна-мастацкага рашэння «Зарэчны парк». |
1974 |
– работа над конкурсным праектам музея гісторыі Кірава (I месца), г. Кіраў; – работа над конкурсным праектам помніка «600-годдзе г. Кірава» разам з архітэктарам В. Зянкіным (I месца), г. Кіраў. |
1987 |
– удзел у конкурсе на праект помніка М. Шагалу (сумесна з архітэктарам Ю. Вялічкам) – ІІІ месца, г. Віцебск. |
2004 | – удзел у распрацоўцы памятнага знака да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. |