Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Кавалёва Ніна Уладзіміраўна (19.07.1960, п. Завідава Завідаўскага р-на Калінінскай вобл., Расія), беларуская мастачка. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1983). Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў станковай графіцы, акварэлі, у галіне кніжнай графікі ў выдавецтвах Мінска і Масквы, стварае калажныя кампазіцыі.
У спісе асноўных работ графічныя серыі «Звычайная гісторыя», «Пушкін», «Слова пра паход Ігаравы» (1985), «Гогаль», «Грыбаедаў», «Ляскоў», «Сны» (1986), «Пушкін (Тынянаў)» (1987–1991), «Маскі» (1992), «Стан» (1993), «Залаты збан» (1994), «Шэрае», «Single (Сінгл)» (1995); кніжная графіка «Ад гарэлкі розум мелкі», «Тваё святло» (1988), «Заклінальніца змеяў» (1997); канцэптуальнае мастацтва «Pull! (Ірві!)» (1995), «Без назвы» (1996), «Белае» (1997), «Еўрарамонт», «Паспарту» (1998), «Буцік "трусардзі"», «Blackbird (Чорны дрозд)», «Акно ў Еўропу», «Ізноў двойка», «Проба пяра?» (2004), «Анёл, які гаруе пра грахі мае» (2007), паліпціх «Крыж Расіі» (2014); арт-аб'екты «Аракул» (2010), «Баль каралёў», «Сведкі святла» (2011), «Два махі», «Зараджэнне», «Дараванне грахоў», «Шлях» і іншыя.
Творы экспанаваліся на міжнародных выставах у Смаленску, Пскове, Маскве, Каўнасе, Берліне, на рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выставах. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Віцебска, Мінска, Масквы, Парыжа.

 

ЛІТАРАТУРА

Ніна Кавалёва // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 55. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Своя игра» Нины Ковалёвой на сайте «Art kurator»