Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Анатоль Фёдаравіч Кавалёў прымаў удзел у шматлікіх мастацкіх выставах: абласных, рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных.
Творы А. Ф. Ковалёва знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургскім Дзяржаўным Эрмітажы, Рэспубліканскім мастацкім музеі, Палацы мастацтваў у г.Мінску, Рэспубліканскім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Ульянаўскім мастацкім музеі, Віцебскім краязнаўчым музеі, краязнаўчым музеі г. Гарадка, музеі балгара-савецкай дружбы ў г.Сафія, музеі г. Франкфурт-на-Одэры, філіяле музея Савецкай Арміі ў г. Калінінградзе, музеі баявой славы СШ № 28 г. Масквы, музеі баявой славы СШ № 32 г. Томска, музеі баявой славы сярэдняй школы г. Саранска Калінінградскай вобласці, музеі баявой славы СШ № 2 г. Верхнядзвінска і ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

 

Мастацкія выставы А. Ф. Кавалёва

 

Міжнародныя

1987

– удзельнік Усесаюзнай мастацкай выставы ў Доме творчасці, г. Гурзуф (Крым).

 

1992

– удзельнік міжнароднай выставы, г. Варшава (Польшча).

 

Рэспубліканскія

1978

– удзельнік рэспубліканскай мастацкай выставы мастакоў-франтавікоў у Палацы мастацтваў, г. Мінск.

 

1992

– удзельнік рэспубліканскай выставы «Мастак і экалогія», г. Мінск;
– удзельнік міжрэспубліканскай выставы, г. Смаленск.

 

1998

– удзельнік рэспубліканскай выставы, прысвечанай памяці П. М. Машэрава.

 

Гарадскія

1999

– удзельнік мастацкай выставы, прысвечанай 40-годдзю МГФ, г. Віцебск.

 

Персанальныя

1974

– персанальная выстава ў кінатэатры «Беларусь», г. Віцебск.

 

1975

– персанальная выстава ў ВДПІ, г. Віцебск.

 

1982

– тры персанальныя выставы (ВДПІ, гарадскі Палац культуры, СШ № 3), г. Віцебск.

 

1983

– персанальная выстава, г. Віцебск;
– персанальная выстава, г. Гарадок.

 

1984

– персанальная выстава ў санаторыі «Беларусь», г. Друскінінкай (Літва).

1987

– персанальная выстава ў ВДПІ, г. Віцебск.

 

1988

– персанальная выстава ў СШ № 28, г. Масква.


1991

– персанальная выстава ў абласной выставачнай зале, г. Віцебск.


1993

– персанальная выстава, прысвечаная 50-годдзю вызвалення горада, г. Гарадок.


1994

– персанальная выстава ў Мастацкім музеі, г. Віцебск.


1995

– персанальная выстава ў ВДПІ, прысвечаная 50-годдзю Вялікай Перамогі, г. Віцебск.

 

1996

– персанальная выстава, прысвечаная 70-годдзю творчай дзейнасці мастака ў гарадской філармоніі, г. Віцебск;
– персанальная выстава, прысвечаная 70-годдзю творчай дзейнасці мастака ў абласной выставачнай зале, г. Віцебск;
– персанальная выстава, прысвечаная 70-годдзю творчай дзейнасці мастака ў Палацы мастацтваў, г. Мінск;
– персанальная выстава, прысвечаная 70-годдзю творчай дзейнасці мастака, г. Гарадок.

 

2000

– персанальная выстава ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа, г. Віцебск;
– персанальная выстава ў абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, г. Віцебск;
– персанальная выстава, г. Гарадок.


2001

– персанальная выстава ў абласной выставачнай зале, прысвечаная 75-годдзю мастака, г. Віцебск.


2004

– 4 персанальныя выставы ў школах горада, г. Віцебск;
– персанальная выстава ва ўстанове Першамайскага раёна «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва», г. Віцебск.


2005

– персанальная выстава ў эстэтычным цэнтры «Маладзік», прысвечаная 60-годдзю Перамогі, г. Віцебск.

 

В. Ф. Кавалёў, Р. І. Клімін, А. Ф. Кавалёў, І. М. Лучанок на адкрыцці персанальнай выставы ў Мінску. 1996 год
А. Ф. Кавалёў дорыць свае карціны г. Віцебску. 1997 год
На персанальнай выставе ў гімназіі № 5 г. Віцебска. Злева – аднапалчанін А. Ф. Кавалёва С. А. Бяссонаў. 2003 год
А. Ф. Кавалёў са студэнтамі на занятках жывапісу. 2006 год