Біяграфія
Красоўскі Яўген Калістратавіч (07.05.1937, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія – 30.11.2004, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя (1958), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1964). Выкладаў жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1964–1973). Член Беларускага саюза мастакоў (1967). Жыў у Віцебску.
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Творам уласцівыя лірычная ўзнёсласць, экспрэсіўная маляўнічая пластыка.
Сярод работ: кампазіцыя «Аб'яднанне беларускіх партызан з войскамі Чырвонай Арміі» (1981); партрэты «Наддзвінскі дудар Арцём Вярыга» (1979), кампазітараў П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага (1983); пейзажы «Віцебская восень» (1969), «Лучоса» (1981), «Віцебск» (1981), «Браслаўскія азёры» (1990), «Браслаўскі матыў» (1990), «Царква Пятра і Паўла» (1999), «Траецкі сабор» (1999); нацюрморты «Нацюрморт з грыбамі» (1990), «Адзінокая ружа» (2001), «Кветкі» (2002) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Красовский Евгений Калистратович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 531.