Біяграфія
Лактаева Таццяна Юр'еўна (26.06.1955, г. Віцебск), беларуская мастачка. Скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча Памяці 1905 года (1980). Працуе на Віцебскім камбінаце «Мастацтва» з 1981 года. Прымала ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і гарадскіх выставах (з 1982 г.). Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў манументальна-дэкаратыўнай тэхніцы (вітражы, роспісы, разьба па дрэве, мазаікі) і станковым жывапісе (нацюрморты, пейзажы).
Асноўныя работы: «Блазан» (1975), «Вечар» (1976), «Удава» (1978), «Аўтапартрэт» (1985), «Арлекін», «Усход» (1989), «Лілеі» (1992), «Агнявыя шары», «Хрызантэмы» (1994), «Адам і Ева», «Актрыса», «Каламбіна», «Восень», «Цыган» (1995).
ЛІТАРАТУРА
Таццяна Лактаева // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 75. — На беларус. і англ. мовах.