Біяграфія
Дасужаў Аляксандр Ігаравіч (31.10.1945, в. Пухавічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. – люты 2014, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970). Вучыўся ў І. Сталярова, А. Някрасава, Р. Клікушына. Член творчага аб'яднання «Квадрат» (1987). Член Беларускага саюза мастакоў (1990).
Працаваў у станковым жывапісе, графіцы, ствараў калажы, асамбляжы, аб'екты і інсталяцыі. Аўтар канцэпцыі ПЛІП (паверхня, лінія, пляма). Аўтар афіш і плакатаў да розных выстаў віцебскіх мастакоў.
Сярод асноўных работ: «У канцы лютага» (1976), «Цыкламен» (1977), «Лету, якое адыходзіць» (1977), «Калы» (1980), «Восеньскі нацюрморт з венскім крэслам» (1981), «На дзень нараджэння «Квадрата» (1988), «Інтэр'ер з прыадчыненымі дзвярыма» (1988), серыя «Праз чырвонае, праз чорнае, праз сіняе» (1988), «Аўтапартрэт на жалезным фоне» (1990), «Пераезд» (1992), ПЛІП-аб'ект 1 (Час) (1994), «Прысвячэнне М.» (2006), «Good morning, Vincent!» (2007), «Прыпынак» (2008), «Вызваленая рэальнасць» (2008) і інш.
Работы знаходзяцца ў фондах Віцебскага мастацкага музея, музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», прыватных калекцыях многіх краін.
ЛІТАРАТУРА
1. Дасужаў Аляксандр Ігаравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 167. — На беларус. і англ. мовах.
2. Цыбульский, М. Л. Досужев Александр Игоревич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 385—386.