Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Дасужаў Аляксандр Ігаравіч (31.10.1945, в. Пухавічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. – люты 2014, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970). Вучыўся ў І. Сталярова, А. Някрасава, Р. Клікушына. Член творчага аб'яднання «Квадрат» (1987). Член Беларускага саюза мастакоў (1990).

Працаваў у станковым жывапісе, графіцы, ствараў калажы, асамбляжы, аб'екты і інсталяцыі. Аўтар канцэпцыі ПЛІП (паверхня, лінія, пляма). Аўтар афіш і плакатаў да розных выстаў віцебскіх мастакоў.

Сярод асноўных работ: «У канцы лютага» (1976), «Цыкламен» (1977), «Лету, якое адыходзіць» (1977), «Калы» (1980), «Восеньскі нацюрморт з венскім крэслам» (1981), «На дзень нараджэння «Квадрата» (1988), «Інтэр'ер з прыадчыненымі дзвярыма» (1988), серыя «Праз чырвонае, праз чорнае, праз сіняе» (1988), «Аўтапартрэт на жалезным фоне» (1990), «Пераезд» (1992), ПЛІП-аб'ект 1 (Час) (1994), «Прысвячэнне М.» (2006), «Good morning, Vincent!» (2007), «Прыпынак» (2008), «Вызваленая рэальнасць» (2008) і інш.

Работы знаходзяцца ў фондах Віцебскага мастацкага музея, музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», прыватных калекцыях многіх краін.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дасужаў Аляксандр Ігаравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 167. — На беларус. і англ. мовах.

2. Цыбульский, М. Л. Досужев Александр Игоревич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 385—386.