Біяграфія
Лысенка Ларыса Міхайлаўна (17.06.1958, г. Цалінаград (цяпер Астана, Казахстан). Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1980). Працавала мастаком-афарміцелем, вяла мастацкую студыю пры Доме культуры ў г. Полацку (1980–1985). Была старшым навуковым супрацоўнікам Мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-археалагічнага музея-запаведніка (1985–1994), дырэктарам прыватнай галерэі «Рыса» (1994–1997), вядучым навуковым супрацоўнікам Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (1998–2003). З 2004 года кіруе філіялам «Мастацкая галерэя» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Член Беларускага саюза мастакоў (2009). Жыве ў Полацку.
Ларыса Лысенка валодае глыбокім разуменнем прадмета, тонкім мастацтвазнаўчым густам. За час яе працы былі створаны экспазіцыі іканапісу і сучаснага беларускага мастацтва з 30-х гадоў XX стагоддзя па цяперашні час. Апроч пастаянных экспазіцый у залах галерэі штогод арганізуецца мноства выстаў сучаснага беларускага мастацтва, замежных і міжнародных праектаў, куратарам якіх з'яўляецца Ларыса Міхайлаўна.
Ларысай Лысенка напісана значная колькасць артыкулаў у «Полацкі веснік», часопіс «Мастацтва», газету «Культура». Яна аўтар і складальнік каталога «Жывапіс на паперы», альманаха «Мастацкая галерэя ў Полацку», а таксама шэрагу навуковых прац.
СПАСЫЛКІ
Лариса Лысенко: «Мы показываем полочанам все самое лучшее!»