Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Рыбалкіна Мая Фёдараўна (05.06.1925, г. Іркуцк, Расія – 01.06.1985, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыла Кастрамское мастацкае вучылішча (1947), Маскоўскі тэкстыльны інстытут (1952). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1963 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Жыла ў Віцебску.

Працавала ў галіне мастацкага афармлення тэкстыльных вырабаў, у дробнай пластыцы. Стварыла шэраг мадэляў трыкатажных вырабаў, а таксама малюнкаў вышывак для розных вырабаў. У малой пластыцы выконвала беларускія сувеніры з дрэва.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Мая Рыбалкіна // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 114. — На беларус. і англ. мовах.

2.Рыбалкіна Мая Фёдараўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 469. — На беларус. і англ. мовах.